А.С. Пушкин и А. Мицкевич |
|
Любовь Макей Гимназия №1 г. Новогрудка (республика Беларусь) Вялiки пясняр |
|
"Гаварыць пра Міцкевіча - гэта значыць гаварыць аб прыгажосці, праўдзе
і справядлівасці. Гэта значыць гаварыць пра барацьбіта за правы, героя абавязку, вешчуна свабоды, апостала
вызвалення ўсіх народаў".
Віктар Гюго Адам
Міцкевіч-польскі паэт. З сям'і адваката,
збяднелага шляхціца.
Скончыў Навагрудскую Дамініканскую
школу( 1815) і Віленскі
універсітэт (1819). Сябраваў з Янам
Чачотам. Настаўнічаў у
Коўне (1819-1823). Адзін з арганізатараў
тайных таварыстваў патрыятычнай
моладзі - філаматаў. Быў
арыштаваны, з кастрычніка 1829 ў ссылцы.
Жыў у Пецярбурзе, Маскве, Адэсе,
зблізіўся з
дзекабрыстамі ( К.Рылеевым, К.Бястужавым
і інш.) і рускімі пісьменнікамі ( А.Пушкіным
і інш.) з мая 1829 ў
эміграцыі. Памёр
у Канстацінопалі, пахаваны ў Парыжы. У 1890
прах перавезены ў Кракаў. Вершы
20-х гадоў ("
Песня філарэтаў ", " Ода
да маладосці")
пазначаны нацыянальна- вызваленчымі
ідэямі і рэвалюцыйным пафасам.
Пераадольваючы класіцыстычныя традыцыі,
выступіў пачынальнікам
рэвалюцыйнага рамантызму
ў польскай літаратуры. Тэмы
і вобразы , падказныя жыццём і гісторыяй
беларускага народа,
гучаць ужо ў ранніх вершах " Мешка,
князь Навагрудка", " Бульба" і інш.,
асабліва ўзмацніліся яны ў цыкле "
Балады і рамансы" ( 1822, у паэме "Дзяды",
ч.2 і 4, 1823, т. 3 Віленска-ковенскія "Дзяды").
Героіка-патрыятычныя балады " Свіцязь",
"Свіцязянка" пабудаваны на
беларускіх народных паданнях. Міцкевіч
выступіў смелым наватарам паэтычнай
мовы, наблізіўшы яе да жывой народнай
гаворкі; рытміка- інтанацыйныя
асаблівасці мовы сведчаць пра
залежнасць ад паэтыкі беларускай
народнай песні, а яе сінтаксіс і лексіка
-- пра ўплыў
беларускай мовы. Самы
значны твор Міцкевіча - паэма
" Пан Тадэвуш" (1834)-эпапея
польскага нацыянальна-вызваленчага
руху пачатку XIX
стагоддзя. У паэме даецца маляўнічая
галерэя вобразаў
мясцовай шляхты, шырокая карціна
народнага жыцця на Беларусі, яркія пейзажы Навагрудчыны, Налібоцкай
пушчы. Творчасць
Міцкевіча зрабіла вялікі ўплыў на
развіццё беларускай літаратуры. У 30-40-я
гады ў польскай літаратуры склалася
т.З Беларуская
школа ( браты Гржымалоўскія, А.Грот-Спасоўскі,
А.Гроза, В.Чайкоўскі, Ю.
Ляскоўскі, Г.Марцінкевіч і інш., якія
ўслед за Міцкевічам пісалі на тэмы з
жыцця беларускага народа і з
беларускага фальклору.) "Певцом
Литвы" называў Адама Міцкевіча яго
рускі сябра Аляксандар
ПушкінМіцкевічавай Літвой была, як
вядома, Беларусь. Якраз у беларускай
зямлі-усе карані паэта. З беларусаў, ад
якогасьці Міцькі, паходзіць увесь род
Міцкевічаў. Тут, на Беларусі,
нарадзіліся і
жылі яго бацькі-маці Барбара ( в.Чамброва
на Навагрудчыне) і бацька Мікалай
Міцкевіч, мінскі
каморнік і навагрудскі адвакат. Застаўшыся
без гаспадара, сям'я Міцкевічаў ледзь
зводзіла канцы з канцамі. Братам самім
трэба было шукаць дарогу
ў жыццё. Ратунак бачылі ў набыцці
адукацыі. Перад Адамам Міцкевічам адкрываўся вялікі свет навукі, паэзіі і жыцця. На фото: Бюст Адама Мицкевича в Новогрудке. |
|