А.С. Пушкин и А. Мицкевич |
|
Алеся Богомазова Гимназия №1 г. Новогрудка (республика Беларусь) Вечар з Пушкiным |
|
Вечар...
Сумна... Вазьму
кнігу, якая першай стаіць на паліцы.
Адгарну ліст. Аповесць
“Каўказскі палонны.” Пачынаю чытаць.
Сум быццам бы знікае, некуды сыходзіць,
за кожным адгорнутым лістом хаваецца
нейкая прыгода. Чытаю...
Мне становіцца цікава. Перада мною
выплывае ўвесь прыгожы Каўказ. Здаецца,
чытаеш, і ты сам, разам з палонным, то
ўглядаешся ў горы, то чакаеш добрай
хвіліны, каб уцячы, чакаеш і не страчваеш
надзеі. Захапляешся прыгажосцю гор. Аглядваешся:
навакол горы, усюды горы.
Я аглянулася: той
пакой. Горы зніклі. Сцямнела. Зорка адна з адной пачалі з’яўляцца на небе. Мяне схіляе да сну. Бяру
кнігу, галава паволі схіляецца на канапу.
Соннымі
вачыма я ледзь паспела прачытаць на
першай старонцы : А.С. Пушкін. Ты
адчуваеш, як сон паўзе да цябе, але не
стараешся пераадолець
яго... ...Цёмна.
Недзе ўдалечыні бачу святло. Іду на яго.
Выходжу на гару. Стаіш і навокал горы. А
ты стаішь на самай высокай з іх. Але я
адчуваю, што не адна. Гляджу налева і
бачу адзінокую постаць, якая нерухома
стаіць на самым краі гары. Гэты
чалавек з задавальненнем
глядзіць на горы, але мяне
не заўважае. У яго руцэ ліст паперы і
пяро. Чалавек запісвае нешта, потым
закрэслівае і піша нешта іншае. Я
падышла да яго бліжэй, задуменны позірк
яго паціху перайшоў на мяне. “ Што вы пішаце?”, - нарэшце спытала я. “Я?...
пішу аповесць”, -- пачуўся глухаваты
адказ. “Аповесць?
А якую?”—узнікла ў мяне пытанне. “Аповець
“Каўкаскі палонны”... Сустрэліся
два чалавекі з розных стагоддзяў, але з
амаль аднолькавымі поглядамі на жыццё... Рука на разгорнутай кнізе, а думкі далёка—далёка, недзе ля гор Каўказа... На фото: Бюст А.С. Пушкина в Институте Русской Литературы |
|