А.С. Пушкин и А. Мицкевич |
|
Елена Анискина Выпускница Гимназии №1 г. Новогрудка (республика Беларусь) На замкавай гары з Адамам Мiцкевiчам |
|
Вясна. На ўзгорыстых вузкіх вуліцах Навагрудка зазвінелі гарэзныя ручаіны. У цёплы солнечны дзень яны неадольна клічуць на Замкавую гару, дзе вее невытлумачальнай таемнасцю мінуўшчыны. ...Ён
любіў гуляць тут, калі вучыўся ў
дамініканскай школе. Заканчваліся
заняткі, але Адам не спяшаўся да хаты, а, закінуўшы за спіну сумку з
кніжкамі, пашытую клапатлівымі
рукамі матулі, падаваўся на Замак. Здавалася,
высокі,
яшчэ зрэджаны пасля халоднай зімы
блакіт неба падпіраюць дзве вежы,
змайстраваныя з камянёў. Адна з iх,
што
справа, - уязная. Адам углядаецца ў
байніцы, дзе дрэмлюць
стагоддзі, i
бачыцца яму, як праз вароты хочуць прарвацца
на замчышча крыжакі. Мужныя абаронцы
сустракаюць іх
громам гармат, ядрамі і стрэламі.
Завязваецца бойка... Наогул
чужакі пастаянна нападаюць на
Наваградак, каб пакарыць яго. Але не спіць у
сваёй рэзідэнцыі на Замкавай гары
вялікі князь Міндоўг. Мудры палітык, ён у
1253 годзе
вырашае прыняць тытул караля. Не дзеля
славы, а для таго, каб
абхітрыць сваіх праціўнікаў і далучыць
іх землі. У выніку
Вялікае княства Літоўскае пашырае свае
межы, умацоўваецца
палітычна і эканамічна, каб у рэшце рэшт
стаць калыскай беларускай дзяржаўнасці. Адам
на Замку быццам слухае галасы гісторыі.
Менавіта тут ён
усвядоміў, якая добрая і магутная зямля,
што нарадзіла яго. "О, Літва,
Айчына мая!" - усклікне ен, калі
апыніцца далёка ад Наваградка ў чужым і
халодным Парыжы. Не сумняваюся, што
менавіта на Замкавай гары ён склаў першыя паэтычныя радкі, якія з
цягам часу далі імпульс для
напісання класічных паэм "Конрад
Валенрод", "Гражына", "Дзяды", "Пан
Тадэвуш". У iх
- уся гісторыя нашай
старажытнай Радзімы - летапіснай Літвы,
пададзеная ў яркіх літаратурных
вобразах. Бывала,
на Замак Адам ішоў са сваім сябрам па
вучобе Янам Чачотам. Між імі
разгараліся дыскусіі аб ролі маладога
пакалення ў грамадстве. Магчыма, тут
юнакі вырашылі,
што дзе б яны ні
знаходзіліся - будуць змагацца за ідэалы асветніцтва i справядлівасці. Гэта і прывяло
Адама падчас
вучобы ў Віленскім універсітэце ў
тайныя таварыствы філаматаў і філарэтаў. Вольналюбівая
паэзія Адама не падабалася царскім уладам. За гэта з кастрычніка 1824
года ён у ссылцы ў Расіі.
3 мая 1829 года - у пажыццёвай эміграцыі.
Бывай, любімая Лiтва,
назаўжды! У
снах у Рыме і Жэневе, Дрэздэне і
Канстанцінопалі ён бачыў Наваградак,
яго цесныя вуліцы і велічныя сцены магутнага
старажытнага замка, з замілаваннем у
сэрцы гутарыў з
Марыляй Верашчака, якую раз і назаўсёды
пакахаў падчас
першай сустрэчы ў 1818 годзе ў маёнтку ў Туганавічах... Я
ў думках размаўляю э Адамам. Мне ёсць пра
што сказаць. Побач з замкам
узвышаецца Курган Бессмяротнасці.
Яго роўна 80 гадоў таму (27 мая 1924 года)
пачалі насыпаць удзячныя нашчадкі
ў гонар паэта. Тутэйшыя людзі з
навакольных вёсак неслі па жменьцы
зямлі, каб усёй грамадой стварыць
рукатворны помнік. У
Доме-музеі, які носіць
яго імя, новая экспазіцыя. На ёй
экспанаты з Польшчы i
Расіі, Францыі і Літвы. У 1998 годзе ўвесь
свет адзначаў 200-гадовы юбілей. У
Навагрудку ладзіўся вялікі фэст.
Горад набыў новае аблічча. З'ехаліся
сюды госці з усяго свету, каб ушанаваць
памяць і творчасць Адама... Дзякуй, Адам, за паэтычныя радкі, што ўславілі на ўвесь свет мой родны Наваградак! На фото: Вид на замковую гору в Новогрудке. |
|